Знайсці
11.05.2021 / 14:46РусŁacБел

Гэтая ежа можа выратаваць чалавецтва

Што рабіць, калі не стане раслін, якія складаюць наш рацыён?

75% усёй ежы, што ўжывае чалавецтва, складаецца толькі з 12 відаў раслін і 5 відаў жывёл. Але пры гэтым як мінімум 30 тысяч з 350 тысяч відаў існуючых раслін прыдатныя да харчавання.

Тое, што чалавецтва разлічвае ў сваім харчаванні толькі на некалькі раслін, вельмі рызыкоўна. Культуры лёгка могуць зрабіцца ахвярай хваробы, і ў гісторыі ўжо былі прыклады, калі праз гэта пачынаўся масавы голад. Раслінам таксама пагражае змена клімату праз глабальнае пацяпленне, бо не ўсе віды здольныя пераносіць вялікія перапады тэмператур і затапленні, тлумачыць ВВС.

Адзін з варынтаў вырашэння праблемы — пошук новых відаў раслін, якія можна выкарыстоўваць у якасці ежы. Напрыклад, навукоўцы з Каралеўскіх батанічных садоў у Лондане нядаўна склалі спіс з больш чым сямі тысяч такіх раслін. Але праблема ў тым, што большасць з гэтых відаў расце ў дзікіх умовах, і іх вырошчванне вельмі складанае. Таму навукоўцы ў асноўным займаюцца скрыжоўваннем дзікіх відаў з роднаснымі ім культурнымі раслінамі.

Тым не менш ёсць расліны, пра якія мы амаль не ўспамінаем, але іх можна вырошчваць для харчавання нават зараз. Перш за ўсё, гэта так званыя малараспаўсюджаныя культуры — віды, якія вырошчваюцца толькі ў некаторых рэгіёнах Зямлі, але патэнцыяльна могуць забяспечыць харчаваннем нашмат больш людзей.

Напрыклад, у Заходняй Афрыцы ўжываюць ў ежу культуру фоніё. Яна мае вялікую харчовую вартасць і цудоўна пераносіць засуху. У свеце ўжо звярнулі ўвагу на фоніё — напрыклад, гэтая культура трапіла ў меню некаторых рэстаранаў, у тым ліку ў ЗША.

Іншая перспектыўная малавядомая культура — марынга, расліна з Паўднёвай Азіі, якая таксама расце ў некаторых рэгіёнах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі.

Яшчэ адна малавядомая катэгорыя харчовых культур — расліны, харчовая вартасць якіх вельмі недаацэньваецца. Напрыклад, існуе каля трох тысяч відаў фруктовых дрэў у Афрыцы, пра якія мы амаль не ведаем. Шмат якія з іх могуць узбагаціць наша харчаванне. Іншы цікавы прыклад — калісьці малавядомая паўднёваамерыканская расліна кіноа, якую зараз можна знайсці і ў беларускіх магазінах.

Крупа кіноа, фота pixabay.com

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930