Знайсці
11.05.2021 / 11:21РусŁacБел

У адзіным на краіну пункце вакцынацыі ў гіпермаркеце — гіганцкія чэргі, увялі папярэдні запіс

Пункт працуе з 9.00 да 21.00. Вакцынацыя ажыццяўляецца з 10.30 да 14.00 і з 14.30 да 21.00. Даведкі даюць праз тэлефон (017) 221-30-82.

Некалькі гадзін давядзецца прастаяць, каб вакцынавацца ад кавіду ў гандлёвым цэнтры «Экспабел» без папярэдняга запісу.

Цэнтр створаны адміністрацыяй ГЦ і Мінскай раённай паліклінікай. За дзень тут дактары вакцынуюць каля 120 чалавек. У чарзе заўсёды стаіць некалькі дзясяткаў, у першы дзень чарга дасягала ста чалавек. Большасць людзей займае чаргу і адыходзіць пагуляць ці закупіцца.

З улікам вялікага запатрабавання, у цэнтры ўвялі папярэдні запіс. 10 мая можна было запісацца на 12-15 мая.

Пункт працуе з 9.00 да 21.00. Вакцынацыя ажыццяўляецца з 10.30 да 14.00 і з 14.30 да 21.00. Даведкі даюць праз тэлефон (017) 221-30-82.

З сабою трэба мець пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Доктар вас агледзіць на месцы.

У цэнтры вакцынацыі працуюць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы.

Прышчапляюць тут «Спутнікам V».

Перад прышчэпкай пацыента аглядае лекар, мерае тэмпературу, збірае эпідэміялагічны анамнез, вымярае сатурацыю, аглядае зеў.

Пасля ўвядзення прэпарату трэба назірацца 30 хвілін, пасля чаго выдаюць даведку аб праходжанні першага этапу вакцынацыі. Не менш чым праз 21 дзень пацыенту трэба будзе зноў прыйсці на прышчэпку другога кампанента вакцыны.

На сёння ў Беларусі прышчапілася хоць бы адзін раз каля 3% насельніцтва. Для параўнання: у Літве — каля 30%, у Польшчы — 27%, у Расіі — каля 14%.

Вакцынацыя двума кампанентамі дае больш чым 90%-ю гарантыю, што ты не захварэеш на кавід прынамсі 6 месяцаў, а, найхутчэй, і цэлы год. А рызыка цяжкага працякання кавіду пасля вакцынацыі практычна выключаная.

Практыку стварэння пунктаў вакцынацыі ў гандлёвых цэнтрах беларусы перанялі ад Ізраіля і краін Еўропы, якія прасунуліся ў гэтым далей за нас.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930