Знайсці
10.05.2021 / 19:48РусŁacБел

Эстонія з 17 мая прапануе вакцыну ад каранавіруса ўсім жадаючым

Рабочая група па вакцынацыі ў Эстоніі вырашыла, што з 17 мая імунізаваць будуць усіх жадаючых, у тым ліку і людзей ва ўзросце ад 16 да 49 гадоў, піша ERR.

Гэта значыць, што з 17 мая ўсе людзі, якія ўваходзяць ва ўзроставую групу ад 16 да 49 гадоў, могуць запісвацца на вакцынацыю.

Міністр здароўя і працы Танель Кійк запэўніў, што не варта перажываць пра недахоп прэпаратаў, пастаўкі будуць ажыццяўляцца рэгулярна. А для тых, хто чакае другую дозу, ёсць запас вакцын.

У дачыненні да вакцыны AstraZeneca дзейнічае распараджэнне выкарыстоўваць яе для людзей узросту 50+, гэтак жа большая частка запасу AstraZeneca зараз выкарыстоўваецца для другой прышчэпкі. У маі-чэрвені прыбудзе дастаткова вакцыны для ўсіх жыхароў, як мінімум столькі, каб прапанаваць усім жадаючым хоць бы адну дозу вакцыны. Магчымасць атрымаць другую дозу з'явіцца на працягу летніх месяцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930