Знайсці
10.05.2021 / 16:23РусŁacБел

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк даслала пранізлівы ліст сыну

Муж палітзняволенай знайшоў у паштовай скрынцы ліст ад яе да старэйшага сына Славаміра.

«Слваміру.

Мой мілы, дарагі, любімы сыначка! Дзякуй за твой допіс да мяне. Я ведаю аб тваім суме, і таксама сумую, што не магу раніцаю будзіць цябе, удзень сустракаць са школы, а ўвечары жадаць «дабранач»! Я вельмі люблю цябе і браціка штодня і штосекунды, любіла нават тады, калі вас яшчэ не было на свеце. Славамір, ты ўжо амаль дарослы і шмат разумееш. Будзь цвёрды, мой маленькі мужчына! Вучыся, але бяры толькі тое, што табе трэба, дапамогай тату і бабулям, беражы і не крыўдзь Сташыка. У гэты час шмат дзяцей Беларусі чакаюць сваіх маму ці тату, ты не адзін. Моцна абдымаю цябе! Хутка мы ізноў будзем разам!

Твая мама.

30.04.2021».

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк з 3 студзеня знаходзіцца ў СІЗА па справе аб гвалце над міліцыянтам. Праваабаронцы прызналі Паліну Шарэнда-Панасюк палітзняволенай.

Яна раней казала пра катаванні ў засценках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930