Знайсці
10.05.2021 / 08:45РусŁacБел

Чэхія запатрабуе ад Расіі дзясяткі мільёнаў даляраў з-за выбухаў у Врбеціцы

Шкоду ад выбухаў на прыватным складзе боепрыпасаў улады Чэхіі ацанілі ў $47 млн, аднак папярэдзілі, што гэта не канчатковая ацэнка. Патрабаваць кампенсацыю яны збіраюцца з Расіі. Пра гэта заявіла міністр фінансаў рэспублікі Алена Шылерава ў эфіры Чэшскага тэлебачання.

«Самы слушны шлях, які, відаць, з'яўляецца шляхам міжнароднай кампенсацыі, у адпаведнасці з міжнародным правам, таму што, калі мы пойдзем па шляху, напрыклад, кампенсацыі шкоды, звязанай з крымінальным судаводствам, гэта будзе вельмі доўга», — сказала яна.

У матэрыяле гаворыцца, што сума прэтэнзій, хутчэй за ўсё, не канчатковая, паколькі ўлады пацярпелага рэгіёна могуць выставіць свае патрабаванні.

Міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганек заявіў, што ўлады пададуць заяўку на кампенсацыю цягам найбліжэйшых тыдняў ці месяцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930