Знайсці
09.05.2021 / 21:32РусŁacБел

У Расіі галоўны доктар бальніцы, дзе ляжаў атручаны Навальны, прапаў, але знайшоўся

Аляксандр Мурахоўскі даказваў, што ў пацыента Навальнага ніякага атручвання няма. Праз тры месяцы пасля гэтага яго павысілі да пасады міністра аховы здароўя Омскай вобласці.

Аляксандр Мурахоўскі адмаўляе, што Навальны атручаны. Фота Асашыэйтэд прэс

Міністр аховы здароўя Омскай вобласці Аляксандр Мурахоўскі прапаў без вестак падчас палявання, пішуць мясцовыя СМІ.

7 мая ён паехаў на квадрацыкле ў лес у Бальшавукаўскім раёне дый знік.

Знайшлі яго толькі праз два дні — жывым.

Аляксандр Мурахоўскі ўзначаліў Міністэрства аховы здароўя Омскай вобласці ў лістападзе 2020 года. Да гэтага ён быў галоўным доктарам бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі №1 у Омску, куды ў жніўні 2020-га пасля атручэння даставілі антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага.

Лекары Омскай бальніцы, у тым ліку і Мурахоўскі, настойвалі на тым, што ў Навальнага сімптомаў атручэння няма. Калі сям'і ўдалося вывезці Навальнага ў Нямеччыну, там у яго крыві выявілі атрутнае рэчыва «Навічок».

Намеснік галоўнага доктара Омскай бальніцы Сяргей Максімішын памёр у лютым у 55 гадоў ад сардэчнага прыступу. Гэта здарылася праз 6 месяцаў пасля атручэння Навальнага. У сакавіку памёр яшчэ адзін лекар, які працаваў у гэтай бальніцы падчас шпіталізацыі Навальнага — загадчык аддзялення траўматалогіі і артапедыі Рустам Агішаў. Прычынай смерці 62-гадовага медыка былі названыя наступствы інсульту, перанесенага ў снежні 2020 года, праз 4 месяцы пасля эпізоду з Навальным.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930