Знайсці
08.05.2021 / 23:53РусŁacБел

Тэлеперсанаж Вадзім Баравік прапанаваў дадаваць нявінніцам балаў на ЦТ

Экс-давераная асоба Лукашэнкі Вадзім Баравік і прапагандыст Грыгорый Азаронак паразважалі ў эфіры СТБ пра «традыцыйныя каштоўнасці».

Вадзім Баравік. Фота Надзеі Бужан з архіва

«Паслухайце, хопіць адступаць, — казаў Баравік у Азаронкавай праграме «Таемныя спружыны палітыкі 2.0». — Вось гэтыя традыцыйныя каштоўнасці, я цяпер буду казаць перабольшана, каб глядач запомніў. Гэта не значыць, што Міністэрства адукацыі мяне на гэта ўпаўнаважыла. Гэта меркаванне Баравіка. Але калі ў нас нявінніцы пачнуць заканчваць школу, і вось нявінніца скончыла школу, мы ёй да цэнтралізаванага тэставання дадаём некалькі балаў, і яна праходзіць. Таму што так, у нас менш будзе ЭКА. У нас будзе больш здаровая моладзь. Яны будуць разумець, што ёсць традыцыйныя каштоўнасці, каштоўнасць сям'і. Мы не будзем выхоўваць, якія прэзерватывы надзяваць у школе, а мы будзем яе вучыць, што трэба паважаць мужа, а муж павінен паважаць жонку, што дзіця ў прыярытэце ў сям'і. Разумееце? Вось гэтаму трэба вучыць.

Вось сёння ў нас любяць: эмансіпацыя, фемінізм. Мы ніколі не будзем ушчамляць жанчын. Але калі мы сёння дзяўчынку навучым паважаць мужчыну, а мужчыну навучым быць галавой сям'і, тады ў нас не будзе 40-гадовых ілбоў, якіх утрымліваюць маці-пенсіянеркі. Колькі ў нас такіх, якія п'юць, не працуюць, дармаедствуюць, а маці іх…»

«А пасля на мітынгі», — падсумаваў Азаронак.

Чытайце таксама: Палітолаг Баравік у эфіры АНТ назваў Еўрасаюз «сраным»

Давераная асоба Лукашэнкі Баравік: Справакуюць «іванушак-дурачкоў», сакральная ахвяра, — а потым увядуць міратворчыя войскі РЭПАРТАЖ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930