Знайсці
08.05.2021 / 22:12РусŁacБел

Жыхарку Ждановічаў аштрафавалі на 1160 рублёў за дзве БЧБ-налепкі ў ліфце

На 54-гадовую Юлію Грыневіч у Ждановіцкім РАУСе склалі адразу два пратаколы па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне 21 і 22 красавіка ў ліфце яе дома, паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з пратокаламі «21 і 22 красавіка каля 8:00 у ліфце дома ў Ждановічах Грыневіч размясціла дзве БЧБ-налепкі, тым самым правяла адзіночны пікет».

Суддзя Кропачаў цікавіўся, з якой мэтай яна размяшчала налепкі і ці звязана гэта з сітуацыяй у краіне. Суду Юлія паведаміла, што даглядае маці і мае афіцыйнае пацвярджэнне.

У матэрыялах справы таксама ёсць фотаздымкі з камер відэаназірання ў ліфце, на якіх бачна Юлію. 7 мая за 7 хвілін суддзя Мінскага раёна Кропачаў змог дасканала азнаёміцца з матэрыяламі справы, выслухаць Юлію і прыняць рашэнне. Вынік — 40 базавых (1160 рублёў).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930