Знайсці
08.05.2021 / 18:03РусŁacБел

Расійскі дыпламат: «Паўночны паток — 2» завершаць да канца верасня

Пасол Расіі ў Берліне Сяргей Нячаеў выказаў надзею, што будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2» будзе завершана яшчэ да выбараў у Бундэстаг, якія пройдуць 26 верасня.

Важнае значэнне пры гэтым, па яго словах, будуць мець умовы надвор'я. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю германскаму рэдакцыйнаму аб'яднанню Redaktionsnetzwerk Deutschland, піша ТАСС.

«Працы ідуць, засталося пераадолець яшчэ амаль 100 км», — адзначыў Нячаеў.

Пасол нагадаў, што Масква ўжо больш за 50 гадоў супрацоўнічае з Германіяй у пытаннях паставак газу. «Нават у найгоршыя часы халоднай вайны гэта працавала. І цяпер стаіць пытанне, ці хочам мы €10 млрд пахаваць на дне мора. Рашэнне павінна прымаць Еўропа», — падкрэсліў Нячаеў.

Праект «Паўночны паток — 2» прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода агульнай магутнасцю 55 млрд куб. м у год ад узбярэжжа Расіі праз Балтыйскае мора да Германіі.

Работы былі прыпыненыя ў снежні 2019 года пасля таго, як швейцарская Allseas адмовілася класці трубы з-за магчымых санкцый з боку ЗША. Са снежня 2020 года будаўніцтва газаправода было адноўленае пасля гадавой паўзы. Гатоўнасць «Паўночнага патоку — 2» цяпер складае 95%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера