Знайсці
08.05.2021 / 15:26РусŁacБел

«Мяне заблакавалі двое мужчын». Да лідара страйкаму «Беларуськалія» прыйшлі невядомыя

Да Аляксея Бокуна, аднаго з лідараў страйкаму «Беларуськалія», сёння раніцай прыйшлі «двое мужчын у цывільным». Пра гэта па тэлефоне ён паспеў паведаміць журналісту Tut.by.

Анатоль распавёў, што знаходзіцца дома ў бацькі і там яго «заблакавалі» невядомыя. Гэтую інфармацыю пазней пацвердзілі ў стачкаме.

Фота: vk/saligorskorg

«Анатоль Бокун паведаміў, што невядомыя блакавалі яго ў доме ў бацькоў, хутчэй за ўсё, будуць затрымліваць. Інфармацыя ўдакладняецца, хутчэй за ўсё пагражае 30 сутак», — распавялі ў стачкаме.

Знаёмыя мяркуюць, што прэтэнзіі да Анатоля могуць быць з-за відэазвароту стачкаму да Дня Волі. Апошнім часам мужчына знаходзіўся не ў Салігорску, а жыў у бацькоў у Капыльскім раёне.

Стачкам актыўна вядзе перамовы з кіраўніцтвам нарвежскай кампаніі Yara, адным з найбуйнейшых партнёраў «Беларуськалія». Днямі Анатоль Бокун паведаміў, што Yara вырашыла адправіць на прадпрыемства свайго прадстаўніка для маніторынгу сітуацыі. Пра тое, якія планы ў нарвежцаў датычна кантракту з «Беларуськаліем», у стачкаме пакуль не ведаюць.

Анатоля Бокуна затрымлівалі ўжо шмат разоў. У жніўні яго аштрафавалі на 25 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і адпусцілі пасля суда. Пасля гэтага затрымалі 31 жніўня і прысудзілі 15 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

25 верасня Анатолю Бокуну прысудзілі яшчэ 25 сутак адміністрацыйнага арышту па двух артыкулах, аднак пасля іх на волю ён не выйшаў, паколькі адразу пасля яму дадалі яшчэ 15 сутак. Пра затрыманне лідара страйкаму паведамлялася таксама ў лістападзе і снежні.

Чытайце таксама: «Скасаванне кантракта — гэта сыход назаўсёды»: Yara накіруе на «Беларуськалій» назіральніка на паўгода

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930