Знайсці
08.05.2021 / 11:12РусŁacБел

У Індыі зафіксавалі новы антырэкорд смяротнасці ад каранавіруса

Больш за чатыры тысячы чалавек за суткі.

Індыйскія медыкі зарэгістравалі за мінулыя 24 гадзіны 401 078 новых выпадкаў інфікавання каранавірусам, агульная колькасць інфікаваных за ўвесь час склала 21 892 676. Колькасць смяротных зыходаў узрасла за суткі на 4187 і дасягнула 238 270, піша ТАСС.

Колькасць смерцяў, звязаных з каранавіруснай інфекцыяй, упершыню ў Індыі перавысіла 4 тыс. за 24 гадзіны. Папярэдні сутачны антырэкорд смяротнасці быў зафіксаваны 6 мая і складаў 3980 чалавек.

На фоне пандэміі многія штаты і саюзныя тэрыторыі Індыі аб'яўляюць аб увядзенні абмежаванняў. Найбольш строгія меры дзейнічаюць у штатах Махараштра, Пенджаб, Раджастхан, у Нацыянальным сталічным акрузе Дэлі.

Урад штата Махараштра таксама абвясціў, што прыступае да падрыхтоўкі спецыялізаваных цэнтраў для дзяцей па лячэнні каранавіруснай інфекцыі. Такое рашэнне тлумачыцца тым, што ў Індыі няма вакцыны, якой можна прывіваць дзяцей, адзначаюць мясцовыя ўлады.

Чытайце таксама: Індыйскія ўлады ігнаравалі папярэджанні аб небяспечнай мутацыі кавіду — Reuters

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера