Знайсці
08.05.2021 / 10:32РусŁacБел

Памёр былы сакратар ЦК КПСС Ягор Лігачоў. Яму было 100 гадоў

Зь імем Лігачова зьвязаныя, у прыватнасьці, антыалькагольная кампанія 1985 году, публікацыя ліста Ніны Андрэевай у абарону Сталіна ў 1988 годзе, вядомага як «маніфэст антыперабудовачных сілаў», і канфлікт з Барысам Ельцыным, пасьля якога Лігачоў атрымаў рэпутацыю праціўніка перабудовы, піша Радыё Свабода.

У 1985 годзе Лігачоў падтрымаў кандыдатуру Міхаіла Гарбачова на выбарах генэральнага сакратара ЦК КПСС, заявіўшы, што ягонае «вылучэньне выкліча пачуцьце гонару ў нашым народзе, уздыме аўтарытэт Палітбюро ЦК КПСС». Пазьней ён спрыяў пераводу ў Маскву першага сакратара Сьвярдлоўскага абкаму КПСС Барыса Ельцына (потым пра гэта шкадаваў).

У 1985 Лігачоў увайшоў у склад найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва СССР — Палітбюро ЦК КПСС. Да 1988 году адказваў за пытаньні ідэалёгіі. Фактычна быў другой асобай у партыі пасьля генэральнага сакратара Міхаіла Гарбачова.

У 1988-м быў адным з аўтараў сакрэтнага ліста, у якім выказваў прапанову «больш якаснага і надзейнага глушэньня радыёстанцый «Свабода», «Свабодная Эўропа» і «Голас Ізраілю».

У 1998—2003 быў дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930