Знайсці
08.05.2021 / 00:19РусŁacБел

8 мая ў «Экспабеле» адкрываецца пункт вакцынацыі ад кавіду для ўсіх ахвотных

8 мая ў гандлёвым цэнтры «Экспабел» у Мінску адкрыецца цэнтр вакцынацыі ад COVID-19. Прышчэпку тут можа зрабіць любы чалавек штодня з 10.00 да 21.00 з перапынкамі на дэзынфекцыю.

Фота ГЦ «Экспабел».

З сабою трэба мець пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Доктар вас агледзіць на месцы.

У цэнтры вакцынацыі будуць працаваць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы.

Прышчапляць будуць «Спутнікам V».

Перад прышчэпкай пацыента будзе аглядаць лекар, мераць тэмпературу, збіраць эпідэміялагічны анамнез, вымяраць сатурацыю, аглядаць зеў.

Пасля ўвядзення прэпарату трэба будзе назірацца 30 хвілін, пасля чаго вам выдадуць даведку аб праходжанні першага этапу вакцынацыі. Не менш чым праз 21 дзень пацыенту трэба будзе зноў трэба будзе прыйсці на прышчэпку другога кампанента вакцыны.

На сёння ў Беларусі прышчапілася хоць бы адзін раз каля 3% насельніцтва. Для параўнання: у Літве — каля 29%, у Польшчы — 25%, у Расіі — каля 9%.

Вакцынацыя двума кампанентамі дае больш чым 90%-ю гарантыю, што ты не захварэеш на кавід прынамсі 6 месяцаў, а, найхутчэй, і цэлы год. А рызыка цяжкага працякання кавіду пасля вакцынацыі практычна выключаная.

Практыку стварэння пунктаў вакцынацыі ў гандлёвых цэнтрах беларусы перанялі ад Ізраіля і краін Еўропы, якія прасунуліся ў гэтым далей за нас.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930