Знайсці
08.05.2021 / 09:09РусŁacБел

Колькі кавы можна піць, каб не нашкодзіць здароўю

Большасць людзей пачынаюць дзень з шклянкі кавы або гарбаты. Магчыма, вы таксама п’яце каву ў абед або не можаце абысціся без салодкай газіроўкі ўвечары.

Фота pixabay.com

Усё гэта — напоі з вялікай колькасцю кафеіну. Як іх ужыванне ўплывае на якасць сну і наша здароўе? Пра гэта журналісты CNN пагутарылі з Робам ван Дамам, даследчыкам з Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура.

На думку ван Дама, розныя людзі па-рознаму рэагуюць на кафеін. Калі ў чалавека пачынаецца трэмар, ён раптоўна пачынае нервавацца або яго пульс нечакана змяняецца, гэта можа быць прыкметай таго, што чалавек ужыў занадта шмат кафеіну. Вядома, што ў такім выпадку вялікая колькасць гэтага рэчыва ў арганізме будзе перашкаджаць здароваму сну. Каб палепшыць сон, можна паспрабаваць не ўжываць кафеін пасля нейкага часу, напрыклад, пасля абеду.

Згодна з рэкамендацыямі амерыканскага Ўпраўлення па санітарнаму нагляду за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў, лепей за ўсё ўжываць не больш за 400 міліграмаў кафеіну на дзень. Звычайная 200-мілілітровая шклянка кавы змяшчае каля 100 міліграмаў кафеіну, то бок пажадана піць не больш за чатыры шклянкі кавы на дзень. Але пры гэтым варта не ўжываць больш за 200 міліграмаў кафеіну за раз.

Для некаторых людзей кафеін можа нават быць карысным — напрыклад, для тых, хто працуе ўначы або выконвае руцінную працу. Але можна знайсці і іншыя крыніцы энергіі. Да таго ж, калі вы любіце смак кавы, але не жадаеце ўжываць зашмат кафеіну, паспрабуйце дэкафеінізаваную каву — дэкаф.

Існуе шмат міфаў пра ўплыў кафеіну на здароўе ў даўгатэрміновай перспектыве, у тым ліку пра тое, ці павышае кафеін рызыку анкалагічных і сардэчна-сасудзістых хвароб. Але даследаванні на гэта конт паказваюць вельмі аптымістычныя рэзультаты. Таму, калі чалавек ужывае напоі з кафеінам ва ўмеранай колькасці і пры гэтым не мае пабочных эфектаў, не варта турбавацца пра ўплыў кафеіну на здароўе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера