Знайсці
07.05.2021 / 22:32РусŁacБел

Ірыне Шчаснай, якой пагражае калонія за вядзенне тэлеграм-каналаў, абмежавалі перапіску

Ірыну Шчасную ГУБАЗіК затрымаў яшчэ ў лістападзе. Міліцыя паведаміла, што Шчасная вяла шэраг «дэструктыўных тэлеграм-каналаў». У яе дома прайшоў ператрус, жанчыну ўзялі пад варту. Яна падазраецца па частцы 2 артыкула 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў) і знаходзіцца ў Магілёве. Шчаснай пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Муж паведаміў апошнія падрабязнасці зняволення Ірыны.

Ірыну Шчасную паставілі на ўлік як схільную да экстрэмізму, паведамляе муж. Цяпер лісты ад яе не даходзяць, і яна таксама іх не атрымлівае, нават ад сваякоў.

У сваіх лістах Ірына раней пісала, што нягледзячы ні на што, яна імкнецца не разгубіць сілы духу, зберагчы сябе і сваю чалавечую годнасць. Больш за ўсё на свеце яна сумуе па сыну. Ірына мяркуе, што тэрмін ёй дадуць немалы, але яе палохаюць не гады турмы, а гады расстання з дзіцем. Яшчэ яна вельмі баіцца, што не зможа ўбачыць хворага бацьку-інваліда.

Пра гісторыю Ірыны чытайце тут: «Яна вярнулася ў Беларусь, бо сумавала па радзіме». Хто такая Ірына Шчасная, якой пагражае калонія за вядзенне тэлеграм-каналаў

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера