Знайсці
07.05.2021 / 22:08РусŁacБел

«Гарантыі не вартыя нават паперы, на якой яны напісаныя». Галоўчанка нагадаў Захаду аб Будапешцкім мемарандуме

Для беларусаў памяць аб перамозе з'яўляецца нацыянальным здабыткам, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 76-й гадавіне перамогі ў Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.

«У спробах перапісаць гісторыю Вялікай Перамогі ў нас спрабуюць забраць гераічнае мінулае, на фоне якога асабліва яскрава бачныя факты дапамагання асобных еўрапейскіх дзяржаў гітлераўскай Германіі, памылкі і пралікі ў палітыцы заходніх палітычных дзеячаў», — адзначыў ён.

«Яшчэ не паспелі высахнуць чарнілы на Дагаворы аб ненападзе паміж Савецкім Саюзам і Германіяй у 1939 годзе, які даваў магчымасць амаль на два гады адцягнуць пачатак вайны, як нацысцкія вярхі прыступілі да распрацоўкі плана агрэсіі супраць Савецкага Саюза, вядомага як «Барбароса». А ўжо ў 1994 годзе заходнія дзяржавы, заключыўшы Будапешцкі мемарандум ў абмен на добраахвотную адмову нашай краіны ад ядзернай зброі, гарантавалі Беларусі ўстрымлівацца ад пагрозы сілай або яе выкарыстання супраць палітычнай незалежнасці Беларусі і не ўжываць меры эканамічнага прымусу, накіраваныя на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Беларуссю правоў, уласцівых яе суверэнітэту. Гэта цытата з пагаднення. І як мы зараз бачым, гэтыя гарантыі не вартыя нават паперы, на якой яны напісаныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930