Знайсці
07.05.2021 / 19:01РусŁacБел

«Далі па максімуме». У Лідзе асудзілі гродзенскага журналіста Андрэя Фралова

Суд над гродзенскім відэааператарам Андрэем Фраловым прайшоў 7 мая ў Лідскім раённым судзе. Ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў), піша Hrodna.life.

Журналіста Андрэя Фралова судзілі паводле артыкула 23.5, часткі 3 (Незаконныя выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) і артыкула 24.3 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП Рэспублікі Беларусь.

«Па кожным артыкуле далі ўсё па максімуме», — распавяла жонка затрыманага Ганна Фралова. Таксама ў журналіста канфіскавалі флэшку з відэазапісамі. Яго машына засталася на штрафстаянцы, забраць можна будзе толькі пасля выплаты штрафу і адбывання пакарання. Пакаранне Андрэй будзе адбываць у Лідзе.

Справу разглядаў суддзя Максім Філатаў. Гэта ён асудзіў актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка на 5 гадоў калоніі. Выступаў суддзёй і па іншых палітычных справах. У якасці сведак былі супрацоўнікі Лідскага РАУС: сяржант міліцыі Лук’янаў, Русакевіч і Крышчанка.

Андрэя Фралова затрымалі ўвечары 4 мая ў Бярозаўцы і змясцілі ў Лідскі ізалятар часовага ўтрымання. Увесь час да суда ён знаходзіўся там. Перадачу не прынялі, спаслаўшыся на тое, што «палітычным» перадачы не перадаюць.

Андрэй Фралоў — відэааператар, супрацоўнічаў з рознымі медыя, апошнія гады — з польскім спадарожнікавым тэлеканалам TVP Polonia.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930