Знайсці
07.05.2021 / 16:34РусŁacБел

Аляксандра Кардзюкова прызналі палітычным зняволеным

Берасцейца Аляксандра Кардзюкова прызналі вінаватым у замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Яму прысудзілі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Кардзюкоў віну не прызнаў. На судзе ён заяўляў, што не ведаў, што пацярпелыя пры выкананні, паколькі яны былі без формы, не прадстаўляліся і не прад'яўлялі дакументы.

Такім чынам, у Беларусі ўжо 371 палітвязень.

Нагадаем, 25 лютага ў Брэсце вынеслі прысуд нябожчыку Генадзю Шутаву, якога смяротна паранілі ў галаву падчас пратэстаў 11 жніўня, і яго сябру Аляксандру Кардзюкову.

Суд прызнаў Шутава і Кардзюкова вінаватымі ў супраціве з ужываннем гвалту, а Кардзюкова — яшчэ і ў замаху на забойства асобы, у сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці. Кардзюкову прызначылі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930