Знайсці
07.05.2021 / 14:24РусŁacБел

Выкідаў парніковых газаў ад Кітая больш, чым ад усіх развітых краін разам узятых

Гэта звязана з тым, што ў Кітаі шматлікія электрастанцыі працуюць на вугалі.

Фота Pixabay

У даследаванні аналітычнага цэнтра Rhodium Group сцвярджаецца, што ў 2019 годзе за 27% сусветных выкідаў парніковых газаў адказны Кітай. Другімі па велічыні выкідаў сталі ЗША (11%), а трэцяй стала Індыя (6,6%), паведамляе BBC.

Навукоўцы папярэджваюць, што без пагаднення паміж ЗША і Кітаем будзе немагчыма пераадолець кліматычны крызіс.

За апошнія тры дзесяцігоддзі выкіды Кітая павялічыліся ўтрая. Аднак паколькі Кітай мае самае вялікае насельніцтва ў свеце, колькасць выкідаў на чалавека ў КНР значна меншая, чым у ЗША.

Кітай паабяцаў дасягнуць нулявых выкідаў да 2060 года. Сі Цзіньпін пацвердзіў сваё абяцанне на кліматычным саміце, які арганізаваў Байдэн у мінулым месяцы.

Аднак Кітай моцна залежыць ад вугальнай энергетыкі. На сённяшні дзень у краіне працуе 1058 вугальных электрастанцый, што складае больш за палову сусветнай магутнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера