Знайсці
07.05.2021 / 13:35РусŁacБел

Статыстыка: колькасць выпадкаў кавіду рэзка меншае, калі вакцынуецца 40% насельніцтва

Многія эксперты ў ахове здароўя лічаць 40% вакцынаванага насельніцтва пераломным момантам, пасля якога зніжаецца захворвальнасць.

З таго часу, як у снежні былі зарэгістраваныя першыя вакцыны супраць кавіду, ЗША вакцынавалі каля трэці насельніцтва, паведамляе The Wall Street Journal. Гэтай лічбы недастаткова, каб дасягнуць калектыўнага імунітэту, але краіна дасягнула пераломнага моманту — 40% вакцынаванага насельніцтва, што многія эксперты лічаць важным парогам, пасля якога колькасць выпадкаў заражэння зніжаецца.

Статыстыка ў ЗША паказвае, што па меры таго, як усё больш жыхароў атрымлівалі першую дозу вакцыны, штодзённыя паказнікі захворвання ў асноўным не змяняліся. Аднак сітуацыя рэзка змянілася, як толькі было вакцынавана 40% насельніцтва.

У 10 штатах з самымі высокімі паказнікамі вакцынацыі было зафіксавана рэзкае зніжэнне колькасці выпадкаў каранавіруса. Гэта значна адрознівалася ад тых штатаў, дзе ўвесь час назіралася меншая захворвальнасць. Там вакцынацыя ажыццяўлялася марудней, у выніку чаго рэзкага зніжэння колькасці выпадкаў кавіду не было.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера