Знайсці
07.05.2021 / 12:45РусŁacБел

У Васкрасенскага ствараюць партыю «Новыя людзі» пад маркай «былой каманды Бабарыкі»

На офісе «Круглага стала дэмакратычных сіл» Юрыя Васкрасенскага адбылася прэзентацыя палітычнай партыі «Новыя людзі».

Васіль Галькін.

Яе кіраўніком стане Васіль Галькін. Гэтага чалавека Васкрасенскі прэзентаваў як «аднаго з найлепшых зборшчыкаў подпісаў за Віктара Бабарыку», ён збіраў подпісы на «Дане Мол».

Сам Галькін сказаў, што яму даводзілася нават начаваць на офісе Бабарыкі ў ночы на 9 і 10 жніўня. Гэтую партыю прэзентуюць, быццам яе заснавалі былыя сябры ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

Уладзімір Свірыда.

У аргкамітэт «Новых людзей» уваходзяць: Уладзімір Свірыда — адказвае за малы і сярэдні бізнэс, Галькін сказаў, што ведае яго шмат гадоў, той з’яўляецца прыхаджанінам царквы; Іван Сушко — спецыяліст у прамысловасці; Мікалай Малаха — адказвае за інавацыйныя тэхналогіі; Сяргей Саянкоў — былы часовы павераны Беларусі ў Японіі.

Іван Сушко.

Некаторыя з гэтых людзей нават не гугляцца.

Мікалай Малаха.

Галькін у сваёй прамове досыць шмат крытыкаваў эмігрантаў, якія заклікаюць да санкцый супраць Беларусі, а таксама забіраць грошы з банкаў. Кіраўнік партыі запэўнівае, што думаў над прапановай пайсці ў палітыку паўгода. «Нікуды пратэсная актыўнасць не ўпала. Людзі выходзілі на вуліцы і плошчы, калі мы кажам пра збіцці і дубінкі, а гэта было, я асабіста больш баюся дубінак, чым штрафу. Цяпер мы не павінны крычаць «Фашысты», мы павінны размаўляць, не шкодзіць эканоміцы», — кажа Галькін.

Юрый Васкрасенскі.

«Мы не шукаем нейкай нішы, хутчэй за ўсё будзе левы цэнтр. Думаю, што дзесьці ў ліпені мы вырулім з праграмай, а ў жніўні правядзём з’езд. Мы сплеценыя і з Еўропай, і з Расіяй, мы павінны працаваць з усімі. У нас былі войны і з Расіяй, і ў альянсе з Расіяй», — кажа кіраўнік «Новых людзей».

ЗП, фота Надзеі Бужан.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930