Знайсці
07.05.2021 / 09:33РусŁacБел

Берасцеец абразіў Карпянкова

6 мая ў Маскоўскім судзе Брэста абвясцілі прысуд Сяргею Зубовічу, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Вера Філонік прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады» і прызначыла пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (колькі і запытвала дзяржабвінаваўца Ціхановіч).

Паводле абвінавачання, Сяргей Зубовіч 23 верасня 2020 пакінуў «каментар абразлівага характару» ў тэлеграм-чаце. У справе былі вынікі экспертызы, што ў тэксце паведамлення «змяшчаецца негатыўная ацэнка Карпянкова Мікалая Мікалаевіча».

Карпянкоў на той момант узначальваў ГУБАЗіК, цяпер ён займае пасаду намесніка міністра МУС. За свае маральныя пакуты Карпянкоў заяўляў пазоў на 1000 рублёў (пазоў затым быў адкліканы, бо падчас суда Зубовіч добраахвотна заплаціў патрабаваную суму).

Абвінавачаны цалкам прызнаў віну, прасіў суд прыняць пад увагу змякчальныя абставіны: наяўнасць на ўтрыманні дзяцей, пакрыццё шкоды. У выніку суд прызначыў яму «хатнюю хімію», а таксама пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы мабільны тэлефон маркі Samsung як сродак здзяйснення злачынства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930