Знайсці
07.05.2021 / 08:57РусŁacБел

У Віцебску асудзілі жанчыну, якая з пісталетам прымусіла мужчыну выбачацца

Суд у Віцебску 5 мая пакараў 180 гадзінамі грамадскіх работ жанчыну, якая пасля сваркі ў краме прымусіла незнаёмца папрасіць прабачэння пад руляй пісталета, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу суда.

Інцыдэнт адбыўся два месяцы таму ў адной з крам у Віцебску. Там выпівалі, а потым пасварыліся дзве кампаніі.

Падчас сваркі мужчына адпусціў чарговую шпільку на адрас 50-гадовай жанчыны. Яна палезла ў жаночую сумачку — і, да здзіўлення ўсіх, дастала адтуль пнеўматычны газабалонны пісталет. Спрабавала злавіць крыўдзіцеля на прыцэл і з пагрозамі патрабавала выбачэнняў.

У судзе жанчына прызнала віну.

Суд прызнаў віцяблянку вінаватай у пагрозе забойствам і прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў і пакараў яе 180 гадзінамі грамадскіх работ. Пісталет канфіскаваны на карысць дзяржавы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930