Знайсці
07.05.2021 / 09:16РусŁacБел

Доктара Андрэя Любецкага пакінулі пад вартай — у яго больш сур'ёзная крымінальная справа

Сківічны хірург Андрэй Любецкі не выйшаў на свабоду пасля трох сутак зняволення. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі сваякі доктара.

Па якім артыкуле яго затрымалі, невядома. Адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Падчас затрымання Любецкі паведаміў жонцы, што яго падазраюць у абразе.

Калі б гаворка ішла пра артыкул 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады», Любецкага не маглі б трымаць за кратамі больш за трое сутак.

Неадназначная сітуацыя і з магчымым артыкулам 368 КК «Абраза прэзідэнта Беларусі». Калі б доктару інкрымінавалася першая частка гэтага артыкула, проста публічная абраза, то зноў-такі яму пагражала б максімум трое сутак на Акрэсціна.

Але, магчыма, гаворка ідзе пра другую частку таго ж артыкула — а гэта абраза прэзідэнта, спалучанае з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні цяжкага злачынства. У такім разе максімальнае пакаранне — 3 гады калоніі. А значыць, абвінавачанага могуць трымаць у СІЗА да суда.

Нагадаем, Андрэя Любецкага затрымалі ранкам 4 мая ў кватэры. Яго жонка Наталля з чатырма дзецьмі раней з'ехала за мяжу.

Чытайце таксама:

Сківічны хірург Андрэй Любецкі валанцёрыў пад Акрэсціна, а яго жонка Наталля трапіла ў «шпіёнскі» фільм АНТ — вялікая гутарка

Затрымалі вядомага сківічнага хірурга Андрэя Любецкага

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930