Знайсці
06.05.2021 / 19:55РусŁacБел

Навукоўцы: Існуе не адзін від жыраф, а ажно чатыры! І ўсе яны пад пагрозай

Адрозненні паміж імі такія ж моцныя, як і паміж белымі і бурымі мядзведзямі.

Фота pixabay.com

Падчас спробаў расшыфраваць геном жыраф навукоўцы знайшлі пацвярджэнне існавання чатырох асобных відаў жыраф з практычна цалкам ізаляванымі арэаламі. Назвы гэтых відаў гучаць так: паўночная жырафа, сеткаватая жырафа, масайская жырафа і паўднёвая жырафа. Пры гэтым існуе яшчэ сем падвідаў жыраф. Навукоўцы і раней сумняваліся, ці з’яўляюцца жырафы прадстаўнікамі аднаго віду, але большасць схілялася да таго, што гэта адзін від з некалькімі падвідамі, піша Daily Mail.

Эксперты з нямецкага Цэнтра трансляцыйнай геномікі біяразнастайнасці ў Франкфурце-на-Майне, якія прааналізавалі гены жывёл, кажуць, што знайсці візуальныя адрозненні паміж рознымі відамі жыраф вельмі цяжка, але пры гэтым хапае генетычных адрозненняў.

Колькасць жыраф апошні час моцна знізілася — цяпер ва ўсёй Афрыцы іх засталося толькі каля 117 тысяч. Калі ж мы маем не адзін, а чатыры віды жыраф, сітуацыя яшчэ горшая, бо кожны асобны від тады знаходзіцца пад яшчэ большай пагрозай. Па ацэнках аўтараў даследавання, у дзікай прыродзе на цяперашні момант існуе менш за шэсць тысяч паўночных жыраф, то-бок гэта адзін з тых відаў вялікіх сысуноў, якія знаходзяцца ў найбольш небяспечным становішчы.

Шмат дзе ў Афрыцы знішчаюцца месцы пражывання жыраф праз попыт на зямельныя надзелы для сельскай гаспадаркі. Абарону жывёл ускладняе браканьерства і цяжкія палітычныя ўмовы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера