Знайсці
06.05.2021 / 17:27РусŁacБел

МЗС — G7: Мы самі будзем вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць у сваёй краіне

МЗС Беларусі пракаментавала камюніке міністраў замежных спраў G7, прынятае па выніках іх пасяджэння 6 мая ў Лондане.

У камюніке кіраўнікоў МЗС G7 у тым ліку згадваецца і Беларусь. Яны, у прыватнасці, заклікаюць Беларусь правесці новыя, свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным назіраннем і ўступіць у канструктыўны дыялог з усімі пластамі грамадства, уключаючы сапраўдных лідараў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

«Гэта стандартны набор заезджаных клішэ. Такія мантры фактычна без зменаў вандруюць з пляцоўкі на пляцоўку, дэманструючы, на жаль, глыбокае неразуменне і нежаданне разумець сітуацыю ў нашай краіне іх аўтарамі, антыбеларускую ангажаванасць іх ініцыятараў. У рыторыцы зразумела, адкуль з'явіліся цяпер яшчэ і нейкія «сапраўдныя лідары апазіцыі». Прызначыць «сапраўдную ўладу» ўжо, відавочна, не атрымалася, таму можна паспрабаваць славесна легітымізаваць хоць бы зручную апазіцыю», — адзначыў прадстаўнік МЗС Глаз.

Заклікі да правядзення новых выбараў у Міністэрстве замежных спраў назвалі простым ціскам на краіну.

«Мы суверэнная дзяржава, таму мы самі будзем вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць у сваёй краіне. Для гэтага нам не патрэбныя ніякія заклікі, пануканні або ўказанні звонку. У якасці яшчэ аднаго лікбезу нагадаю, што ўсе выбары ў нашай краіне праходзілі пад міжнародным назіраннем. Ну, а калі нейкія міжнародныя структуры аказаліся няздольныя арганізаваць сваю працу, маючы наша запрашэнне, то не трэба спрабаваць перакласці віну», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера