Знайсці
06.05.2021 / 17:13РусŁacБел

Эколагі прапануюць зрабіць Прыпяцкае Палессе аб'ектам Сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА

«Ёсць планы надаць Палессю статус аб'екта Сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА і біясфернага рэзервата ЮНЕСКА», — паведаміў каардынатар праграм Франкфурцкага заалагічнага таварыства ў Беларусі, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Віктар Фянчук на нядаўнім круглым стале ў Мінску.

На сёння ў краіне толькі Белавежская пушча сумяшчае абодва гэтыя статусы. Біясфернымі рэзерватамі на ўзроўні ААН прызнаны яшчэ дзве тэрыторыі — Бярэзінскі запаведнік і Прыбужскае Палессе.

Чакаецца, што новы аб'ект ЮНЕСКА будзе трансгранічны, закране і беларускія, і ўкраінскія тэрыторыі. Ядром выступіць нацыянальны біясферны рэзерват «Прыпяцкае Палессе», створаны ў 2016 годзе ў межах трох беларускіх асабліва ахоўных прыродных тэрыторый — заказнікаў «Альманскія балоты», «Стары жадзен» і Нацпарку «Прыпяцкі».

Ідэя падтрыманая ў Мінпрыроды. Цяпер АПБ паводле праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў» рыхтуе папярэднюю заяўку, якая павінна быць перададзена ў ЮНЕСКА да 1 лютага 2022 года. Затым, згодна з планамі, пачнецца падрыхтоўка асноўнай заяўкі.

Спецыялісты спадзяюцца, што міжнароднае прызнанне дапаможа захаваць унікальны прыродны комплекс, паспрыяе станаўленню турызму і ў цэлым стане фактарам устойлівага развіцця рэгіёну.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930