Знайсці
06.05.2021 / 17:02РусŁacБел

У лесе пад Мінскам заўважылі гіганцкага ката: што гэта за дзіва? ФОТЫ

У Калодзішчах, што пад Мінскам, 5 мая ў прыдарожным гушчары мінакі заўважылі гіганцкага ката. Інфармацыя пра незвычайную знаходку з'явілася ў суполцы, якая займаецца пошукам згубленых жывёлак. Памеры ката так уразілі відавочцаў, што тыя не адважыліся наблізіцца да невядомага звера. Вечарам таго ж дня ката злавілі. 

А ўжо сёння з'явілася інфармацыя, што экзатычнага гадаванца перадалі гаспадару. Гэта «Анлайнеру» пацвердзіла Таццяна, менавіта яе сябры дапамагалі пошукамі жывёлы.

У каментарах да допіса разгарнулася дыскусія: што ж гэта за дзівосны звер — бенгальскі кот, саванна, мо сервал?

Так, сапраўды, аказалася, што гэта сервал — від драпежных сысуноў сямейства каціных. Жывуць яны па ўсёй Афрыцы, за выключэннем пустыннай поўначы. Памеры іх напраўду ўражваюць: даўжыня цела 90-135 см, вага дарослай жывёліны ад 8 да 18 кг. Асаблівасць сервала — самыя вялікія (адносна цела) вушы і самыя высокія лапы сярод усіх каціных. Пры гэтым галава мініяцюрная. Жывёлы лёгка прыручаюцца і выдатна пачуваюцца ў няволі. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930