Знайсці
06.05.2021 / 20:28РусŁacБел

Археолагі знайшлі найстарэйшае чалавечае пахаванне ў Афрыцы

Парэшткі трохгадовага дзіцяці пахавалі недалёка ад берагоў Індыйскага акіяна.

Навукоўцы ідэнтыфікавалі месцазнаходжанне найстарэйшага вядомага чалавечага пахавання ў Афрыцы. Прыкладны час яго ўзнікнення — 80 тысяч гадоў таму.

Пахаванне знаходзіцца на тэрыторыі кенійскай узбярэжнай раўніны прыкладна за 16 кіламетраў ад берага Індыйскага акіяна, недалёка ад увахода ў пячору Панга-я-Саідзі. Гэта былі парэшткі трохгадовага дзіцяці, якога даследчыкі назвалі словам Мтота — у перакладзе з мясцовай мовы суахілі гэта якраз і значыць дзіця, піша Guardian.

Археолагі кажуць, што Мтота ляжаў у позе з нагамі, падагнутымі да грудзей, а яго цела, магчыма, было загорнута ў саван. Галава хлопчыка ляжала на падушцы. Імаверна, дзіця пахавалі з вялікім клопатам.

Па словах Міхаэля Пятральі (Michael Petraglia), прафесара з нямецкага Інстытута гісторыі чалавецтва імя Макса Планка, знойдзенае пахаванне мае надзвычайнае значэнне. Тое, з якім клопатам быў пахаваны Мтота, шмат кажа нам пра нашу здольнасць спазнаваць свет, пра нашы паводзіны і ўменне кантактаваць з іншымі людзьмі.

Упершыню археолагі натрапілі на магілу Мтота і некаторыя косткі з яе ў 2013 годзе. Але фрагменты парэшткаў былі настолькі крохкія, што, калі навукоўцы паспрабавалі дастаць іх з пахавання, косткі спрахлі. Каб усё ж даследаваць парэшткі, навукоўцам давялося заліць усю магілу гіпсам, пасля чаго яны выцягнулі з яе атрыманы гіпсавы блок. Яго адаслалі ў Нацыянальны музей у сталіцы Кеніі Найробі, а пазней у спецыялізаваную лабараторыю ў Іспаніі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930