Знайсці
06.05.2021 / 15:59

Школьніца напісала на асфальце «Жыве» і трапіла ў РУУС за пікет — чым усё скончылася

У гісторыі 13-гадовай Яўгеніі, якая ў канцы сакавіка напісала на асфальце «ЖЫВЕ» і тым самым, на думку міліцыі, здзейсніла пікетаванне, пастаўленая кропка.

«Справа закрытая, — паведаміла Tut.by мама падлетка Ірына Варачкова. — Камісія па справах непаўналетніх вырашыла, што пытанняў да дзіцяці і бацькоў няма».

Павялічыць

Фота ў рэдакцыю Tut.by даслала Ірына Варачкова

Нагадаем, вечарам 29 сакавіка Жэня гуляла з сябрамі. Калі яны ішлі па вуліцы Пуліхава, дзяўчына дастала балончык, намалявала на траве сэрцайкі і напісала на пешаходнай дарожцы «ЖЫВЕ». Побач апынуўся мікрааўтобус з міліцыяй. Супрацоўнікі заўважылі, што зрабіла школьніца, і кампанію забралі ў Партызанскае РУУС Мінска. Пра затрыманне дачкі, распавядала тады мама, яна даведалася толькі праз паўтары гадзіны: Ірына датэлефанавалася Жэні на мабільны, следчая ўзяла ў падлетка слухаўку і паведаміла, што адбылося.

На Ірыну склалі пратакол па ч. 1 арт. 10.3 КаАП (Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей). У дакуменце напісалі: Ірына не выканала абавязкі па выхаванні сваёй непаўналетняй дачкі, якая 29 сакавіка каля 20.30 паблізу дома №51 па вуліцы Пуліхава нанесла на асфальце надпіс «ЖЫВЕ» фарбай фіялетавага колеру з балончыка, чым парушыла парадак правядзення масавага мерапрыемства. Гэта выявілася ў прыняцці ёю актыўнага ўдзелу ў пікетаванні, якое не было ўзгоднена з Мінгарвыканкамам. Зрабіла яна гэта, пазначана ў пратаколе, «з мэтай публічнага выказвання свайго пратэсту па факце правядзення сумленных выбараў». У выніку парушыла ч. 1 арт. 24.23 Каап (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Але паколькі ў момант правапарушэння школьніцы было ўсяго 13 гадоў, пратакол склалі на маму.

Павялічыць

Жэня. Фота ў рэдакцыю Tut.by даслала Ірына Варачкова

— Сёння мы з дачкой хадзілі на камісію па справах непаўналетніх. Спецыялісты павінны былі вырашыць: ставіць нас на ўлік як сацыяльна небяспечную сям'ю ці не, — апісвае тое, што адбываецца, Ірына. — Усё праходзіла даволі спакойна. Сітуацыю спрабавалі вывесці на палітычную тэму. Пыталіся, напрыклад, з якім пасылам дзіця хацела напісаць гэта слова, але я здымала з парадку дня такія пытанні. «Жыве» — звычайнае слова, як, напрыклад, «мама», «тата», «сонца», тлумачыла я і папрасіла не шукаць тут другі сэнс.

Пасяджэнне, распавядае суразмоўніца, доўжылася прыкладна паўтары гадзіны. Выслухаўшы маму з дачкой, камісія параілася, і сям'і абвясцілі: «Пытанняў да дзіцяці і бацькоў няма».

— Нам паведамілі: сістэматычных парушэнняў няма. Бацькі займаюцца выхаваннем дзіцяці, таму парушэнні ч. 1 арт. 10.3 КаАП (Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) няма, — перадае тут гутарку Ірына. — Я ўдзячная спецыялістам у камісіі, якія перажываюць за будучыню нашай краіны і разумеюць: нельга караць дзяцей ні за што.

Па словах Ірыны, на супрацоўніка міліцыі, якая апытвала яе дачку, і тых, хто Жэню затрымліваў, яна напісала скаргу.

— Дакумент я аддала камісіі, а камісія павінна перадаць яго ў пракуратуру Партызанскага раёна, — адзначае суразмоўца. — У скарзе я напісала, што ў сітуацыі, якая склалася парушаныя правы дзяцей і ў будучыні ў адносінах да дзяцей такога быць не павінна.

— Як Жэня адрэагавала на ўсю гэтую сітуацыю?

— Мы яе маральна падрыхтавалі, таму яна трымалася малайцом — адказвае мама. — Нашы знаёмыя з групы падтрымкі жартавалі, што калі-небудзь Жэню змесцяць на «Дошку гонару».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30