Знайсці
06.05.2021 / 20:41РусŁacБел

Чорны пудзель выдаў махлярку, якая інсцэніравала ўласную смерць

На Маёрцы дзякуючы чорнаму пудзелю знайшлі махлярку з Германіі, якая лічылася памерлай.

Фота Pixabay

47-гадовую жанчыну абвінавачвалі ў крадзяжы мільёна еўра ў нямецкай фірмы па вытворчасці сонечнай энергіі, дзе яна працавала. Аднак у сакавіку 2020 года бацькі жанчыны паведамілі, што іх дачка загінула ў аўтакатастрофе, піша BBC.

Тым не менш, фірма наняла прыватных дэтэктываў, якія праз сацыяльныя сеткі высветлілі, што ў абвінавачанай быў вялікі чорны пудзель.

Днямі дэтэктывы высачылі жанчыну на шыкоўнай віле на Маёрцы пасля таго, як на востраве заўважылі мужчыну з чорным пудзелем, якога вельмі рэдка можна сустрэць на востраве.

Высветлілася, што жанчына інсцэніравала ўласную смерць і ўвесь гэты час жыла на востраве з падробленымі дакументамі.

Жанчыну арыштавала іспанская паліцыя, але потым яе выпусцілі пад заклад.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930