Знайсці
06.05.2021 / 20:36РусŁacБел

Касмічная кампанія Джэфа Безаса разыграе квіток у космас на анлайн-аўкцыёне

Кампанія Blue Origin, якая належыць мільярдэру і заснавальніку Amazon Джэфу Безасу, 20 ліпеня плануе субарбітальную аглядную паездку на касмічным караблі New Shepard.

Фота Depositphotos.com

Гэта стане крокам да эпохі прыватных камерцыйных касмічных падарожжаў, піша Reuters.

Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што прапануюць адно з шасці месцаў на першым рэйсе пераможцу анлайн-аўкцыёна, даход ад якога пойдзе ў фонд Blue Origin.

Аўкцыён будзе доўжыцца пяць тыдняў і пройдзе ў тры этапы. У першым туры, з 5 да 19 мая, на сайце кампаніі можна пакінуць заяўку на любую суму, якую не будуць бачыць іншыя ўдзельнікі.

У другім туры, які пачнецца з 19 мая, удзельнікі таргоў змогуць убачыць усе заяўкі, і яны мусяць павышаць стаўкі, каб працягнуць удзел. 12 чэрвеня таргі скончацца анлайн-аўкцыёнам.

Падчас палёту касмічныя турысты падымуцца на вышыню 100 кіламетраў над Зямлёй. Удзельнікі палёту змогуць убачыць крывізну планеты і адчуць бязважкасць на працягу некалькіх хвілін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера