Знайсці
05.05.2021 / 21:09РусŁacБел

Лукашэнка — Захаду: Навошта вы парушаеце запаведзі Хрыста?

Аляксандр Лукашэнка 5 мая правёў сустрэчу з палітыкам з Малдовы Ігарам Дадонам.

«Выкараскаемся. Думаю, Ён бачыць. І калі ёсць, то Ён усё расставіць па сваіх месцах. Мяне гэта таксама, асабліва ў гэтыя святыя дні, здзіўляе: усе моляцца — у Амерыцы, на Захадзе — усе вернікі. Ну навошта ж вы парушаеце запаведзі Хрыста?» — адзначыў Лукашэнка.

«З гэтым выпадкам, што быў у вас тут, — спроба замаху і гэтак далей…» — падтрымаў тэму Дадон.

Лукашэнка адзначыў, што гэта яшчэ кветачкі. «Гэтыя мярзотнікі не разумеюць нічога. Мы проста папярэджваем: хлопцы, спыніцеся! Нічога ў іх не атрымаецца. Ну а атрымаецца — будзе яшчэ горш для іх спонсараў. Слухай, яны хочуць прыбраць, забіць прэзідэнта і думаюць, што народ тут апладзіраваць ім будзе? Ды не будзе! Абяруць яшчэ больш жорсткага чалавека. І аб Беларусі яны забудуць назаўжды. Мы ім гэта нагадваем проста гэтым самым», — падкрэсліў Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930