Знайсці
05.05.2021 / 16:54РусŁacБел

Гродзенскага журналіста Андрэя Фралова затрымалі ў Лідзе на 72 гадзіны

Затрыманы ў Бярозаўцы ўвечары 4 траўня журналіст Андрэй Фралоў змешчаны на 72 гадзіны ў Лідскі ізалятар часовага ўтрымання, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Журналіста вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі, абставіны затрымання пакуль што не вядомыя. Перадачу для Фралова ў ізалятары не прынялі, спаслаўшыся на ўнутраныя інструкцыі, па якіх «палітычным» перадачы не перадаюцца.

Андрэй Фралоў — відэаператар, супрацоўнічаў з рознымі медыя, апошнія гады — з польскім спадарожнікавым тэлеканалам TVP Polonia.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930