Знайсці
05.05.2021 / 14:20

Калапс для дробных гандляроў: ІП забароняць купляць тавар за мяжой за наяўныя

З 9 ліпеня іпэшнікам забароняць купляць тавар за мяжой за наяўныя сродкі. Прадпрымальнікі асцерагаюцца, што гэта паралізуе іх дзейнасць.

Павялічыць

Ілюстрацыйнае фота

Што здарылася? Вясной 2019 года Нацбанк ужо ўводзіў такую забарону. Але тады прадпрымальнікам удалося правесці перамовы і змяніць сітуацыю на сваю карысць. Прынялі пастанову, якая зрабіла выключэнне для невялікіх здзелак: калі ІП разава купляў за мяжой тавару на суму, не большую за 100 базавых, то мог разлічвацца наяўнымі.

У красавіку 2021 года Савет міністраў і Нацбанк прынялі пастанову №203/4, якая сярод іншага адмяняе гэта абмежаванне. То-бок пакупка прадпрымальнікам тавару за мяжой на любую суму павінна праходзіць па безнаяўным разліку. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з 9 ліпеня.

Старшыня аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка тлумачыць, што большасць ІП разлічваюцца наяўнымі і не змогуць выканаць новыя ўмовы. Асабліва пацерпяць прадпрымальнікі ў раёнах, якія закупляюць тавар для продажу дробнымі партыямі: яны вымушаны будуць узвінціць цэны.

«Калі ёсць фірма, якая займаецца вялікімі пастаўкамі, то на іх колькасць тавару выдаткі кладуцца нязначныя — працэнты за перавод, адкрыццё рахунку, падаткі. А калі вязеш маленькую партыю, то гэтыя выдаткі часам роўныя кошту тавараў і вядуць да падаражэння ў 100%. У Расіі ніхто не будзе па безнаяўным рахунку адпускаць пяць кофтачак ці пяць пар абутку».

Падчас эпідэміі каранавіруса прадпрымальнікі працу не спынялі, нягледзячы на закрыццё меж. Яны не маглі выехаць самі, таму заключалі дамову з транспартнай кампаніяй, замаўлялі патрэбныя тавары, замежныя партнёры гэта адгружалі. Разлічвацца можна было наяўнымі.

«З новымі зменамі будзе гіганцкімі тэмпамі развівацца ценявы сектар. У нас і так цэны ўверх пайшлі, цяпер яшчэ вырастуць. Мы накіравалі зварот у Саўмін і Нацбанк з просьбай вярнуць старую норму. Гатовы размаўляць на любой дыялогавай пляцоўцы», — кажа Анатоль Шумчанка. 

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30