Знайсці
05.05.2021 / 11:45РусŁacБел

ФСБ: Фядуту затрымалі ў Маскве дзякуючы камерам відэаназірання

Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца ў расійскіх сілавых структурах.

Аператыўнікам ФСБ Расіі дзякуючы камерам відэаназірання аднаго з двароў у Маскве ўдалося выявіць месцазнаходжанне палітолага Аляксандра Фядуты, які пазней быў затрыманы па падазрэнні ў «падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту». 

«Дзякуючы камерам відэаназірання, размешчаным па перыметры аднаго з двароў Цвярскога раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы, супрацоўнікам расійскіх сілавых ведамстваў удалося атрымаць інфармацыю аб тым, дзе менавіта Аляксандр Фядута здымаў кватэру. Усе яго перамяшчэнні спецслужбам РФ удалося вылічыць пасля таго, калі ён выйшаў з таксі і накіраваўся ў здымную жылплошчу, размешчаную каля станцыі метро «Беларуская», — распавёў суразмоўца агенцтва. Пры гэтым ён адзначыў, што адпаведныя відэазапісы аб рухах Фядуты знішчаныя.

Глядзіце таксама: ФСБ Расіі паказала BІДЭАЗАПІС размовы Фядуты і Зянковіча ў рэстаране і іх затрымання

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930