Знайсці
05.05.2021 / 11:28РусŁacБел

Справу Ціханоўскага перадалі ў Вярхоўны суд

Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу Сяргея Ціханоўскага. Па ёй праходзяць таксама Ігар Лосік, Мікалай Статкевіч і іншыя фігуранты.

Згодна з матэрыяламі справы Ціханоўскі, Статкевіч, а таксама прыцягнутыя імі Сакаў, Папоў, Лосік, Цыгановіч і іншыя грамадзяне «з чэрвеня 2019 года планавалі арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў».

«Для дасягнення сваіх мэтаў яны выкарыстоўвалі сучасныя паліттэхналогіі, каб стварыць у насельніцтва недавер і негатыўнае стаўленне да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў», — паведамляе пракуратура.

Ціханоўскага і яго атачэнне, у прыватнасці, абвінавачваюць у правядзенні незаконных масавых мерапрыемстваў у Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Салігорску, Міёрах і іншых гарадах «пад рознымі падставамі, у тым ліку для збору подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь».

У паведамленні Генпракуратуры згадваецца і ператрус у садовым доміку ў Гомельскім раёне, які Ціханоўскі выкарыстаў для працы і жыхарства: «Выяўлены і канфіскаваныя 900 300 даляраў ЗША, пнеўматычны пісталет і пнеўматычны аўтамат. Характар упакоўкі значнай часткі грошай, серыйнасць нумароў банкнот у пачках паказвалі на іх аднамомантавае атрыманне ў банкаўскіх або іншых фінансавых арганізацыях».

На думку пракуратуры ў выніку дзеянняў Ціханоўскага і яго саўдзельнікаў дзяржаве нанесены ўрон на суму больш за 3 млн рублёў.

На маёмасць абвінавачваных накладзены арышт на суму звыш за 2 млн рублёў. Пракуратура ў рамках крымінальнай справы прад'явіла да абвінавачаных пазоў аб кампенсацыі шкоды.

Асаблівасць Вярхоўнага суда ў тым, што калі справу разглядае ён, то прысуд уступае ў сілу адразу. Апеляцыя не прадугледжваецца, таму ўжо на наступны дзень пасля прысуду асуджаных могуць адправіць у калоніі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930