Знайсці
05.05.2021 / 08:48РусŁacБел

У Гомельскай вобласці ўводзяць збор за выезд ва Украіну на машыне

Гомельскі абласны Савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб увядзенні мясцовага збору пры выездзе з краіны. За кожны выезд за мяжу кіроўцы будуць плаціць адну базавую велічыню, піша Tut.by са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дзейнічаць збор будзе да 1 студзеня 2023 года.

Рашэнне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня і ўзгоднена з Дзяржаўным памежным камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам.

Раней такое рашэнне было прынята ў Гродзенскай вобласці. Яно зараз праходзіць узгадненне ў Міністэрстве юстыцыі.

Збор на выезд за мяжу будзе распаўсюджвацца на ўсе аўтамабілі, максімальная маса якіх не перавышае 5 тон. Пры гэтым няма розніцы, колькі пасажыраў у транспартным сродку: адна машына — адна базавая (29 рублёў).

Збор закране толькі тых, хто едзе з Гомельскай вобласці ва Украіну. Ездзіць у Расію можна будзе без выплаты збору.

Кіроўцы, якія едуць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, ад збору будуць вызваляцца. Таксама бясплатна перасекчы мяжу змогуць ветэраны, інваліды I і II групы, а таксама суправаджаючыя іх асобы, ліквідатары катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобы, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторыі. Вызваленыя ад збору таксама тыя, хто перасякае мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску.

Акрамя таго, збор не тычыцца грузаў і спецыялістаў Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія працуюць у зоне адчужэння.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера