Знайсці
04.05.2021 / 18:01РусŁacБел

Лукашэнка пазбавіў 80 сілавікоў званняў за датычнасць да пратэстаў

Лукашэнка сёння падпісаў указ №174, у адпаведнасці з якім больш за 80 былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў пазбаўленыя воінскіх і спецыяльных званняў.

Паведамляецца, што ў перыяд пратэстаў асобныя вайскоўцы і супрацоўнікі сілавых ведамстваў «нагняталі пратэсныя настроі ў грамадстве, арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, размяшчалі ў сетцы інтэрнэт экстрэмісцкія матэрыялы, заклікалі да радыкальных дзеянняў, публікавалі асабістыя даныя дзяржаўных службоўцаў, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачваннямі, абразамі і пагрозамі на іх адрас».

«Такія дзеянні не сумяшчальныя са статусам вайскоўца і супрацоўніка сілавога ведамства», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Пазбаўленне званняў такой вялікай колькасці сілавікоў не мае прэцэдэнту ў гісторыі Беларусі і паказвае, наколькі неадназначныя настроі пануюць у сілавых структурах. 

Сілавікі, якія выступаюць супраць дыктатуры і за свабодныя выбары, аб'ядналіся ў ініцыятыву ByPol. Пасля таго, як ByPol апублікаваў шэраг дакументаў і аўдыёзапісаў знутры сілавых структур, яго тэлеграм-канал уключылі ў спіс экстрэмісцкіх, а яго каардынатараў — у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера