Знайсці
04.05.2021 / 17:03РусŁacБел

Тэхнік з Мінска абразіў Балабу

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 4 мая асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» тэхніка Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Андрэя Цемяноўскага па арт. 369 Крымінальнага кодэкса за абразу ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» камандзіра АМАПа Дзмітрыя Балабы. Пацярпелы Балаба ацаніў маральную шкоду ў 1000 рублёў. Абвінавачванне падтрымліваў пракурор Яўген Сілякоў, паведамляюць праваабаронцы.

Андрэя Цемяноўскага прызналі вінаватым у тым, што ён 11 і 12 кастрычніка 2020 года ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пакідаў каментары абразлівага зместу на адрас камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы. Сам каментар у судзе агучаны не быў.

На судзе абвінавачаны Цемяноўскі віну цалкам прызнаў.

У выніку, суддзя Сяргей Кацэр прысудзіў Андрэя Цемянеўскага да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову — «хатняй хіміі». Таксама ў поўнай меры задаволілі заяўлены пазоў Балабы аб кампенсацыі маральнай шкоды памерам у 1000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930