Знайсці
04.05.2021 / 21:58

У ЗША ў прыроду пачалі выпускаць генетычна мадыфікаваных камароў, і не проста так

У Фларыдзе стала больш камароў: з канца красавіка насякомых рассяваюць з верталёта над абранымі месцамі. Мэта эксперыменту, як ні дзіўна, — зменшыць папуляцыю камароў у штаце.

Павялічыць

Фота Pixabay

Камары Aedes aegypti з’яўляюцца пераносчыкамі ліхаманкі дэнге, жоўтай ліхаманкі, віруса Зіка і іншых небяспечных захворванняў, піша часопіс The Nature.

Брытанская кампанія Oxitec стварыла ўласную тэхналогію для барацьбы з папуляцыяй насякомых. Навукоўцы дадалі ў ДНК самцоў Aedes aegypti дамінантны смяротны ген. У выніку ў самак будзе з’яўляцца нежыццяздольнае патомства, і ў перспектыве колькасць камароў мусіць скараціцца.

На сёння ў свеце лётаюць больш за мільярд генетычна мадыфікаваных камароў, што ўжо паказвала вынікі ў скарачэнні папуляцыі небяспечных насякомых у Бразіліі.

Навукоўцы пераконваюць, што такія камары не наносяць шкоды навакольнаму асяроддзю, яны не таксічныя і не ўплываюць на іншых прадстаўнікоў фаўны. І, у рэшце рэшт, такія асобіны не кусаюць чалавека, як і іншыя самцы Aedes aegypti.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31