Знайсці
04.05.2021 / 15:21РусŁacБел

У Барысаве знік доктар, які прыехаў з Расіі да бацькоў. Магчыма, ён затрыманы

Доктар Аляксандр Цялега перастаў выходзіць на сувязь 4 мая.

Апошнія гады Цялега жыў і працаваў у Расіі. Але час ад часу прыязджаў у Барысаў да бацькоў. Цяпер ён таксама быў у Барысаве — але нечакана знік. 

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведамляе, што Цялега быў затрыманы ўвечары 3 мая, а пасля чаго нібыта дастаўлены ў гродзенскае СІЗА. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма. 

Цялега актыўна выказваўся ў сацыяльных сетках пра сітуацыю ў Беларусі. Калегі мяркуюць, яго маглі затрымаць праз допісы ў інтэрнэце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930