Знайсці
04.05.2021 / 22:30РусŁacБел

Крыптавалюта Ethereum дасягнула рэкорднага максімуму — гэта пагражае біткоіну

Другая па велічыні крыптавалюта Ethereum за год вырасла ў чатыры разы. Інвестары мяркуюць, што хутка вядучай крыптавалютай будзе Ethereum, а не біткоін.

Фота Pixabay

4 мая цана адзінкі Ethereum упершыню перавысіла 3 тысячы даляраў, піша Deutsche Welle.

Пандэмія выклікала фінансавую няпэўнасць ва ўсім свеце, у выніку чаго са студзеня біткоін, самая папулярная крыптавалюта, вырас на 100%. Менш вядомы Ethereum павялічыўся ажно на 360% за той жа перыяд, а яго заснавальнік 27-гадовы Віталь Бутэрын стаў самым маладым мільярдэрам, які разбагацеў на крыптавалюце. 

Усё больш інвестараў робяць стаўку на Ethereum, тэхналогіі блокчэйна якога могуць дазволіць гэтай крыптавалюце абагнаць біткоін у будучыні.

Адна з прычын росту папулярнасці Ethereum абумоўленая распаўсюджваннем тэхналогіі DeFi — формы фінансавання, якая працуе на блокчэйне Ethereum. Больш за тое, DeFi стала асновай для ўзаемазамяняльных токенаў (NFT), якія становяцца ўсё больш папулярнымі ў свеце лічбавага мастацтва.

На мінулым тыдні Еўрапейскі інвестыцыйны банк паведаміў, што ўпершыню ў гісторыі была выкарыстаная тэхналогія блокчэйна Ethereum для выпуску 100 мільёнаў еўра.

Некаторыя інвестары перакананыя, што крыптавалюту Ethereum недаацэньваюць. На сёння яе капіталізацыя складае 364 мільярды даляраў, а тэндэнцыі росту Ethereum не спыняюцца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930