Знайсці
04.05.2021 / 15:39

Якія сімптомы індыйскага штама кавіду?

Катастрафічны распаўсюд каранавіруса ў Індыі выкліканы больш заразным штамам.

Павялічыць

Фота pixabay.com.

У Індыі працягваецца чарговая і самая трагічная для гэтай краіны хваля пандэміі кавіду. Па стану на 4 мая, толькі па афіцыйных звестках, ад кавіду памерлі 222 тысячы жыхароў Індыі, а колькасць заражэнняў складае больш за 20 мільёнаў. Рэальныя лічбы, імаверна, нашмат вышэйшыя: у слабаразвітай Індыі наладзіць паўнавартаснае выяўленне хворых нерэальна.

У такіх умовах узнік новы штам кавіду — B.1.617.

Асноўныя сімптомы індыйскага штама не з’яўляюцца нечым унікальным для кавіду. Гэта высокая тэмпература, устойлівы кашаль і страта нюху, смаку або іх змены, піша onet.pl.

Але пры гэтым індыйскі штам можа выклікаць і не зусім звыклыя для кавіду сімптомы. Сярод іх боль у горле і галаўны боль, насмарк, сып, нястраўнасць, сухасць у роце, млоснасць, дыярэя і пачырваненне вачэй. Пры гэтым у чалавека з індыйскім штамам можа зусім не быць ліхаманкі, звыклага сімптома кавіду, або яна можа з’явіцца ў яго пазней за астатнія сімптомы. Таму людзі, інфікаваныя такім штамам, часта не разумеюць, што ў іх кавід, і заражаюць іншых.

Індыйскі штам кавіду мае тры мутацыі — E484Q, L452R і P681R. Першая з іх робіць вірус больш заразным, другая мутацыя дазваляе яму заражаць людзей, нягледзячы на наяўнасць у іх крыві антыцел (напрыклад, калі раней чалавек перахварэў на кавід). Пакуль невядома, ці можа індыйскі штам заражаць тых, хто прайшоў вакцынацыю. Але наўрад ці адна мутацыя здольная цалкам нейтралізаваць дзейнасць вакцын.

Інфекцыяніст Трупці Гілада з Мумбая тлумачыць, што, нягледзячы на наяўнасць розных прычын цяперашняга размаху кавіду ў Індыі, галоўная сярод іх — гэта якраз з’яўленне індыйскага штама. Новы варыянт перадаецца выключна лёгка, таму на выкліканы ім кавід хварэюць цэлыя сем’і. Нават пасля адной вячэры ў кампаніі родных ці сяброў можна захварэць. Эксперт таксама сцвярджае, што падчас мінулай хвалі кавіду шмат захварэлых не мелі сімптомаў, але цяпер прыкметы хваробы выражаныя ў нашмат большай колькасці людзей.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31