Знайсці
04.05.2021 / 13:59

У Мехіка абрынуўся метрамост з цягніком — загінулі 23 чалавекі

У Мехіка абрынуўся метрамост з цягніком, які па ім праходзіў. Загінулі 23 чалавекі, яшчэ 65 шпіталізаваныя. 

Паводле звестак Reuters, пацярпелі больш за 70 чалавек, некаторыя заблакаваныя ў вагонах, піша ТАСС.

Інцыдэнт адбыўся на 12-й лініі метрапалітэна Мехіка 3 мая ў 22:25 паводле мясцовага часу паміж станцыямі «Алівас» і «Тэсонка». Два вагоны ўпалі з вышыні каля дзесяці метраў.

Па словах адной з пацярпелых, людзі пачалі самастойна выбірацца з вагона, які ўпаў, прыкладна праз 15 хвілін пасля абвальвання моста.

Таксама відавочцы паведамляюць, што ў цягніку было вельмі шмат пасажыраў. Цягнікі FE-12, якія выкарыстоўваюцца на уведзенай у эксплуатацыю ў 2012 годзе лініі, месцяць 1471 пасажыра.

Правядзенне выратавальнай аперацыі на месцы абвалу метромоста было абцяжарана з-за пагрозы падзення некалькіх вагонаў метро, якія завіслі над зямлёй. Цяпер выратавальная аперацыя завершана, аднак на месцы яшчэ працуюць дактары, паліцыя і вайскоўцы. 

Пасля інцыдэнту пройдзе праверка ўсіх канструкцый 12-й лініі метро ў Мехіка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31