Знайсці
04.05.2021 / 15:31

Камп'ютарная праграма па разгадванні крыжаванак перамагла людзей на турніры

Мэт Гінсберг — амерыканскі пісьменнік, драматург, навуковец і лётчык. Яшчэ Гінсберг складае красворды для газеты New York Times. Ëн распрацаваў праграму на базе штучнага інтэлекту, якая разгадвае крыжаванкі і нават выйграла турнір American Crossword Puzzle Tournament — галоўнае спаборніцтва па разгадванні красвордаў у ЗША.

Павялічыць

Фота pixabay.com

Перад пачаткам дзейнасці праграма пад назвай Dr Fill прапрацавала вялікі масіў даных, у тым ліку прыклады крыжаванак з адказамі на іх, знойдзеныя ў сеціве. Праграму таксама навучылі хутка вылічваць магчымае размяшчэнне словаў у сетцы красворду. Пазней з Гінсбергам звязаліся супрацоўнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта, якія прапанавалі яму аб’яднаць з яго праграмай іх уласную сістэму распрацоўвання падказак для красвордаў, распавядае ВВС.

Можа падацца дзіўным тое, што навукоўцы вучаць штучны інтэлект працаваць з красвордамі, але на самай справе гэта толькі спрыяе яго развіццю. Машыны добра даюць рады звыклым для нас тыпам красвордаў, дзе ёсць дакладныя правілы і трэба толькі ведаць правільны адказ. Іншая справа — амерыканскія крыжаванкі, дзе дакладнае размяшчэнне адказаў невядомае. Каб іх разгадаць, трэба не толькі веданне адказаў, але і ўменне мысліць нестандартна.

Павялічыць

Амерыканская крыжаванка. Фота flickr.com

Гінсберг сцвярджае, што Dr Fill разгадвае красворды зусім не так, як людзі — праграма проста шукае сярод вялікай колькасці інфармацыі ўсе магчымыя адказы на пытанне. То-бок людзі і машыны па-рознаму падыходзяць да рашэння задач, і гэтая разнастайнасць прадвяшчае добрую будучыню для штучнага інтэлекту. Дзякуючы гэтай здольнасці дапаўняць працу людзей, машыны дапамогуць нам вырашыць больш праблем, чым мы здольныя вырашыць самі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31