Знайсці
04.05.2021 / 13:42

У Бабруйску спынілі дзве палітычныя крымінальныя справы, у завядзенні яшчэ адной — адмоўлена

Галіна Юшкоўская з лістапада была падазраванай у абразе прадстаўніка ўлады. Жанчыну хацелі абвінаваціць у тым, што яна пісала абразлівыя каментары ў дачыненні двух бабруйскіх міліцыянтаў, паведамляюць праваабаронцы.

У якасці доказу следчыя прыводзілі фота ў тэлеграм-акаўнце. Юшкоўская катэгарычна адмаўляла, што гэта яна. Тым не менш, жанчыну выклікалі на допыты, у яе правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон. А 19 лютага і ўвогуле пасадзілі на трое сутак у ІЧУ.

Аднак у той час, калі жанчына была ў зняволенні, каментары з таго акаўнту працягвалі з'яўляцца. Гэта і стала асноўным аргументам абароны. Напрыканцы красавіка Галіна атрымала пастанову пра спыненне крымінальнага пераследу.

Лідара бабруйскай арганізацыі «Беларускага незалежнага прафсаюза» Сяргея Гурло таксама вінавацілі ў абразе бабруйскага амапаўца. Мужчына чакае суда пад падпіскамі аб нявыездзе і неразгалошванні. Але 30 красавіка ён атрымаў ліст з пастановай аб адмове ў завядзенні супраць яго яшчэ адной крымінальнай справы (за арганізацыю масавых беспарадкаў) і дзвюх адміністрацыйных спраў.

Напрыканцы красавіка пра спыненне справы за пагрозу гвалту ў дачыненні да міліцыянта даведаўся і Уладзімір Лазараў, які яшчэ летась быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за крымінальнага пераследу. Нягледзячы на спыненне справы, Уладзімір пакуль не плануе вяртацца дадому, бо не давярае ўладам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31