Знайсці
04.05.2021 / 09:32РусŁacБел

Наступствы ветру 3 мая: сарваныя дахі, пабітыя дрэвамі аўто, парушэнне электразабеспячэння

МНС падвяло вынікі ўчорашняга дня.

Фота: МНС

Паводле аператыўных звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у выніку парываў ветру да 22 м/с пацярпелі дахі 2 жылых дамоў і 1 сельскагаспадарчага будынка ў Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

Зафіксаваныя 47 выпадкаў падзення дрэў — з іх 10 у Мінску. У выніку пашкоджаныя 2 легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма.

Паводле звестак ДВА «Белэнерга», цягам дня перыядычна парушалася электразабеспячэнне 330 населеных пунктаў (з іх 124 у Мінскай, 82 у Гродзенскай, 49 у Віцебскай, 41 у Гомельскай, 20 у Брэсцкай і 14 у Магілёўскай абласцях), 38 сельскагаспадарчых будынкаў і 1310 трансфарматарных падстанцый. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера