Знайсці
03.05.2021 / 20:43РусŁacБел

Шматзадачнасць прымушае нас думаць нестандартна

Прынята лічыць, што здольнасць рабіць некалькі спраў адначасова пагаршае вынікі працы. Але насамрэч тыя моманты, калі чалавек вымушаны працаваць у шматзадачным рэжыме, спрыяюць росту крэатыўнасці.

Фота pixabay.com

Згодна з працай даследчыкаў з Універсітэта Паўночнай Караліны (ЗША), тая энергія і ўзрушэнне, што мы адчуваем падчас сумбурнай шматзадачнай працы, могуць дапамагчы прадукаваць больш арыгінальныя ідэі. Хутчэй за ўсё, гэта працуе з рознымі тыпамі задач — ад стварэння бізнэс-планаў да складання новых рэцэптаў, піша ВВС.

Раней псіхолагі ставіліся да шматзадачнасці выключна дрэнна. Шматлікія даследаванні паказвалі, што мозгу цяжка рабіць дзве справы адначасова, таму ён хутка пераключаецца паміж імі, і пры кожным пераключэнні якасць працы зніжаецца. Напрыклад, калі вы адначасова пішаце электронны ліст і гутарыце па тэлефоне, вы часова губляеце магчымасць працягваць размову ў той час, калі нешта друкуеце.

Але гэта — бліжэйшыя наступствы шматзадачнасці. Тым часам навукоўцы з Універсітэта Паўночнай Караліны вырашылі разабрацца ў аддаленым уплыве шматзадачнасці на працу і арганізавалі серыю эксперыментаў. Падчас першага з іх удзельнікам трэба было адказаць на электронны ліст і прыняць удзел у дыстанцыйнай нарадзе. Частка з удзельнікаў рабіла гэта адначасова, астатнія скончылі першае заданне перад пачаткам другога. Пасля гэтага ўдзельнікі даследавання прайшлі тэсты на творчыя і аналітычныя здольнасці.

 Іншыя эксперыменты вучоных ўключалі ў сябе стварэнне крэатыўных рэцэптаў (іх ацэньвалі прафесійныя кухары) і нават апытанку афіцыянтаў наконт таго, як загружанасць уплывае на вынікі іх працы. Падчас кожнага з этапаў даследавання вынікі былі падобныя: чым больш удзельнікам даводзілася працаваць у рэжыме шматзадачнасці, тым больш энергічнымі яны сябе адчувалі і, адпаведна, тым больш яны былі здольныя на стварэнне новых ідэй.

Даследаванне на тую ж тэму было зробленае ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура. Згодна з ім, нашу крэатыўнасць можа паляпшаць так званая «медыйная шматзадачнасць» — сітуацыя, калі мы, напрыклад, адначасова правяраем паведамленні ў месенджары або гартаем стужку ў сацсетцы і пры гэтым глядзім тэлебачанне. Але навукоўцы прызнаюць, што гэтае меркаванне пакуль не мае дастатковага пацверджання.

Нягледзячы на ўсё гэта, наўрад ці нам абавязкова трэба пераходзіць на шматзадачнасць, бо так можна толькі атрымаць непатрэбны стрэс. Варта проста рабіць свой расклад на дзень больш гнуткім і, напрыклад, займацца творчай працай пасля спраў, якія патрабуюць працаваць шматзадачна. У дадатак, цяпер мы разумеем, што нават самыя напружаныя працоўныя моманты могуць даваць нешта карыснае — напрыклад, паляпшаць нашу крэатыўнасць.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930