Знайсці
03.05.2021 / 19:40РусŁacБел

Мінюст адмовіў у рэгістрацыі прарасійскай партыі «Саюз» на чале з Сяргеем Лушчом

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства юстыцыі. 

У спісах заснавальнікаў партыі было пазначана 1023 чалавекі, адзначаецца ў прэс-рэлізе. Аднак 26 з іх не існуюць. Ну і адзін увогуле не грамадзянін Беларусі.

А паколькі 1000 чалавек, неабходных для рэгістрацыі партыі, няма, дык і ніякага «Саюза» не будзе.

«Падчас стварэння партыі дапушчаныя таксама іншыя парушэнні», — адзначае Мінюст.

Устаноўчы з'езд прарасійскай партыі «Саюз» адбыўся 6 сакавіка ў Мінску. Расійскімі гасцямі з'езда былі прыхільнікі Захара Прылепіна па «ДНР» і дэпутат Дзярждумы з анэксаванага Крыма. 

Старшынёй партыі меўся быць Сяргей Лушч, якога называюць «галоўным прарасійскім палітыкам Беларусі».

Кандыдатуру Лушча на месца старшыні «Саюза» высунуў на тым з'ездзе Мікалай Сяргееў, былы лідар прарасійскай партыі «Славянскі сабор «Белая Русь». Пасля ліквідацыі «Славянскага сабора» спробаў стварыць такую адкрыта прарасійскую партыю ў Беларусі не было да 2021 года.

Чытайце таксама: Прарасійскія радыкальныя сілы ў Беларусі аб’ядноўваюцца ў партыю. Выступіць запрасілі паплечнікаў Захарчанкі з ДНР

Галоўны прарасійскі палітык Беларусі Сяргей Лушч: быў «валхвом» паганскай секты, жонка не сцярпела сяброў-неанацыстаў

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930